Павел Валер’евіч Сітко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Сітко)
Футбол
Павел Сітко
Поўнае імя Павел Валер’евіч Сітко
Нарадзіўся 17 снежня 1985(1985-12-17)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 39 (5)
2006—2009 Сцяг Беларусі Віцебск 65 (9)
2009—2013 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 126 (30)
2014—2015 Сцяг Беларусі Гомель 42 (8)
2015 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 9 (3)
2016—2017 Сцяг Беларусі Гомель 38 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2013 Сцяг Беларусі Беларусь 15 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2014

Павел Валер’евіч Сітко (нар. 17 снежня 1985, Рэчыца, БССР) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец рэчыцкага футбола, потым перайшоў у «Віцебск», дзе дарос да ўзроўня нацыянальнай зборнай.

У 2009 перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы (мог выступаць як правы або цэнтральны паўабаронца). Асабліва добра ў Паўла атрымаўся пачатак сезону 2013, калі ён доўгі час узначальваў спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіянату, але потым, перастаўшы забіваць, саступіў першынство Віталю Радзівонаву.

У снежні 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[3]. У складзе «Гомеля» хутка замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Гомелі» і ў сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы клуба. Стаў адным з лідараў гомельскай каманды, за паўгады забіўшы 4 галы ў чэмпіянаце. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[4], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[5].

У жніўні 2015 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы мазырскага клуба.

У студзені 2016 года зноў стаў іграком «Гомеля», які па выніках сезону 2015 пакінуў Вышэйшую лігу[7]. Стаў капітанам каманды і ў якасці травалага іграка асновы прывёў «Гомель» да перамогі ў Першай лізе, толькі канец сезону прапусціў з-за траўмы. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У другой палове сезону страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[8].

Пасля зыходу з гомельскай каманды пакінуў футбол, заняўшыся бізнесам у Рэчыцы[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. 15 кастрычніка 2008 года забіў свой першы гол за зборную — у браму зборнай Англіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі