Павел Шарамет
Павел Шарамет (рус: Павел Шеремет) 28 лістапада 1971, Мінск. - беларускі і рускі журналіст, супрацоўнік Першага канала расійскага тэлевідэнія (ОРТ), адзін з арганізатараў вэбсайту "Беларускі партызан", аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі "Случайный президент". Аўтар дакументальных фільмаў “Чачэнскі дзённік”, “Дзікае паляванне”, “1991 – Апошні год імперыі”, “Апошняя вышыня генерала Лебедзя”, “Карэйскі капкан”, “Споведзь ката”, “СНІД. Смерць з адкрытай датай”.
Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносін Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Дыпломная праца – афшорны бізнес. Вольна валодае англійскай мовай.
У 1994-1995 гадах быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы “Праспект” на Беларускім тэлебачанні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлевізійны журналіст Беларусі.
У жніўні 1995-жніўні 1996 – галоўны рэдактар “Белорусской деловой газеты”.
З верасня 1996 – супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намеснік дырэктара «Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ». З ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядучым аналітычнай праграмы «Время» ОРТ. У цяперашні час – кіраўнік аддзелу спецыяльных праектаў Дырэкцыі дакументальнага кіно расійскага Першага канала.
У 1997 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэта абароны журналістаў за ўнёсак ў развіццё свабоды слова.
Намінант прэміі ТЭФІ Акадэміі расійскага тэлебачання як “найлепшы рэпарцёр” 1999 года, фіналіст ТЭФІ-2001 ў намінацыі "журналісцкае расследаванне" за фільм “Дзікае паляванне”.
У 2002 годзе атрымаў прэмію Парламенцкай асамблеі АБСЭ “За журналістыку і дэмакратыю”.
У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на тэрмін два гады ўмоўна за рэпартаж з беларуска-літоўскай мяжы.
