Павел (Галькоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел (Галькоўскі) (1920-я)

Павел (Павел Міхайлавіч Галькоўскі) (9 (21) студзеня 1864, мястэчка Усвят, Веліжскі павет, Віцебская губерня — 28 лістапада 1937) — свяшчэннапакутнік, мітрапаліт Іванава-Вазнясенскі, актыўны ўдзельнік манархічнага руху, старшыня Віцебскага аддзелу Саюза рускага народа.

Скончыў Духоўную семінарыю. у 1888 годзе пастрыжаны ў манахі і стаў іераманахам. Да 1918 — настаяцель Свята-Пакроўскага храма г. Віцебска. У 1918 арыштаваны, пераведзены ў Бутырскую турму, вызвалены ў 1919.

У 1921 хіратанісан у епіскапа Бузулуцкага, вікарыя Самарская епархіі. У 1923 арыштаваны па абвінавачванню ў «антысавецкай дзейнасці» і змешчаны ў Таганскую турму. У 1924 адпраўлены ў ссылку ў Сярэднюю Азію, затым у Казань. У 1927 прызначаны епіскапам Ягор'еўскім, вікарыем Разанскай епархіі. З 1929 епіскап Іванава-Вазнясенскі, з 1930 архіепіскап з 1935 — мітрапаліт. У студзені 1936 арыштаваны. Расстраляны.