Павел III, Папа Рымскі
| Павел III Paulus PP. III |
||
|
||
|---|---|---|
| 13 кастрычніка 1534 — 10 лістапада 1549 | ||
| Каранацыя: | 3 лістапада 1534 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Клімент VII | |
| Пераемнік: | Юлій III | |
| Імя пры нараджэнні: | Алесандра Фарнезэ Alessandro Farnese |
|
| Нараджэнне: | 29 лютага 1468 Рым, Папская вобласць |
|
| Смерць: | 10 лістапада 1549 (81 год) Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 1519 | |
| Епіскапская хіратанія: | 1519 | |
| Кардынал з: | 1493 | |
Павел III (лац.: Paulus PP III; свецкае імя: Алесандра Фарнезе, італ. Alessandro Farnese; 29 лютага 1468 - 10 лістапада 1549) — Папа Рымскі з 13 кастрычніка 1534 па 10 лістапада 1549 г. Наведваў лекцыі гуманіста Пампонія Лета. Ва ўзросце 25 гадоў, не маючы духоўнага сану, быў прызначаны папам Аляксандрам VI кардыналам і епіскапам адразу трох дыяцэзій. Сваёй кар'ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнезэ, якая была палюбоўніцай папы Аляскандра VI. Юлій II ўзнагародзіў Алясандра чацвёртым, а Клімент VII — пятым епіскапствам. У 1534 годзе быў абраны Папам Рымскім.
Кардыналы разлічвалі, што дасведчаны ў палітычных справах Фарнезэ зможа ўмела манеўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак яго пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесці рэформу звычаяў папскай курыі.
У першай палове XVI стагоддзя папства ў шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяроддзі італьянскага духавенства, у прыватнасці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэй у Італіі папа Павел III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэннем ад царквы за ўсякую апеляцыю да сабора. У 1542 Павел III вырашыў выкарыстаць вопыт іспанскай інквізіцыі і булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізіцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.
У 1540 Павел III булай «Regiminis militantis ecclesiae» заснаваў езуіцкі ордэн з пералікам першых дзесяці яго членаў-заснавальнікаў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел III, Папа Рымскі- Pope Paul III. Catholic Encyclopedia.