Павел V, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Павел V
Paulus PP. V
Павел V
233-ці Папа Рымскі
16 мая 1605 — 28 студзеня 1621
Каранацыя: 29 мая 1605
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Леў XI
Пераемнік: Рыгор XV
 
Імя пры нараджэнні: Каміла Баргезэ
Camillo Borghese
Нараджэнне: 17 верасня 1552(1552-09-17)
Рым
Смерць: 28 студзеня 1621(1621-01-28) (68 гадоў)
Рым
Прыняцце свяшчэннага сану: невядома
Епіскапская хіратанія: 1597
Кардынал з: 1596

Павел V (лац.: Paulus PP. V) (у свеце Каміла Баргезэ, італ. Camillo Borghese; (17 верасня 1552 - 28 студзеня 1621) — папа рымскі з 16 мая 1605 па 28 студзеня 1621.

Сям'я Баргезэ паходзіла з Сіены, але пераехала ў Рым. Тут 17 верасня 1552 г нарадзіўся Каміла. Ён вывучаў права і, як святар, паступіў на папскую службу.

У 1616 дэкрэт папскай Кангрэгацыі «Індэкса забароненых кніг» асудзіў працу Мікалая Каперніка "Аб зваротах нябесных сфер". Па ініцыятыве папы быў пачаты таксама інквізіцыйны працэс супраць Галілеа Галілея (1564-1642), самага выбітнага фізіка і астранома таго перыяду, прапагандыста ідэй Мікалая Каперніка. Забаронена было, у прыватнасці, прапагандаваць тэззіс, што «Сонца не рухаецца вакол Зямлі і Зямля не з'яўляецца цэнтрам Сусвету». У часы Паўла V развіваліся місіі - капуцынаў у каралеўстве Конга, іезуітаў - у Парагваі. У 1611 г. распаўсюдзіў на ўсю каталіцкую царкву прынцып "чысціні крыві".