Павел VI, Папа Рымскі
Павел VI (іт. Giovanni Battista Montini), Папа Рымскі (21 чэрвеня 1963 — 6 жніўня 1978).
Працягнуў і завершыў (1965) працу Другога Ватыканскага сабору. Увёў абавязковы для ўсіх хрысціян аднагадзінны еўхарыстычны пост. Ухваліў стварэнне сталага дыяканату для свецкіх асоб. Увёў новыя правілы ў царкоўны год і новы літургічны каляндар. Увёў дапушчэнні, якія палягчаюць утварэнне між-канфесійных шлюбаў.
Першы Папа за некалькі стагоддзяў, які быў у замежных падарожжах. У 1964 наведаў Святую Зямлю, Індыю. 4.10.1965 выступаў на форуме ААН у Нью-Ёрку. Быў у Турцыі, Калумбіі, Швейцарыі. У 1969 наведаў Афрыку (Уганда), у 1970 — Азію, Аўстралію, Акіянію. Быў з пілігрымствам у Фаціме, пацвердзіў сапраўднасць яўленняў.
Правёў серыю сустрэч з канстанцінопальскім патрыярхам Афінагорам, вынікам сустрэч стала адкліканне абедзвюмя цэрквамі ўзаемных экскамунікацый (1965).
Зноскі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел VI, Папа Рымскі

