Паветраныя масы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Паветраныя масы - вялікія аб'ёмы паветра ў трапасферы (ад паверхні зямлі да 10-12 кіламетраў вышыні), суразмерныя па плошчы з вялікімі часткамі мацерыкоў і акіянаў. Валодаюць пэўнымі аднароднымі ўласцівасцямі і перамяшчаюцца як цэлае ў адной з плыней агульнай цыркуляцыі атмасферы, адасоблены ад суседніх пагранічнымі зонамі - атмасфернымі франтамі.
Розныя паветраныя масы, якія пануюць над Паўночным паўшар'ем
Змест |
Класіфікацыя [правіць]
Паводле паходжання адрозніваюць:
- арктычныя,
- антарктычныя,
- умераных шырот (палярныя),
- трапічныя і
- экватарыяльныя паветраныя масы.
На Беларусі пераважае вільготнае марское палярнае паветра (гл. Паветра ўмераных шырот), якое фарміруецца над Атлантычным акіянам.
Гл.таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.