Паводка ў Еўропе, 2002

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паводка ў Дрэздэне

У жніўні 2002 года ў Еўропе адбылася найбуйнейшая за апошнія 100 гадоў паводка, выкліканая ліўнямі, якія доўжыліся тыдзень. Прынесеная шкода была ацэнены ў мільярды еўра. Мацней усяго папакутавалі Чэхія, Аўстрыя, Германія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Румынія і Харватыя.

Зона паражэння[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія[правіць | правіць зыходнік]

У Празе ацэнка паводкі змянялася з яе ростам. Моцныя ліўні выклікалі рэзкі ўздым узроўня Влтавы. Спачатку лічылі за 50 гадоў, 100 гадоў, 200 гадоў і нарэшце найбуйнейшая паводка за апошнія 500 гадоў (2002—1502), месцамі дамы затапіла па другія паверхі, рака паднялася на 6-7 метраў. Затапіла частку Пражскага метро, станцыі якія знаходзіліся побач ці ў нізінных месцах па берагах Влтавы. Асцерагаліся разбурэнні старажытнага Карлава моста. Водны вал пакаціўся ўніз па цячэнню ракі па Чэхіі і выхаду ў Лабу (Эльбу) і далей на нямецкую мяжу.

Германія[правіць | правіць зыходнік]

Водны вал выйшаў у Эльбу і панёсся да Дрэздэна, вадамерныя пасты на мяжы, у горадзе паведамлялі пра бесперапынны рост узроўня ракі, дасягнуўшы ўзроўня набярэжных пачалося затапленне горада, у музеях горада рыхтаваліся да эвакуацыі калекцый са скляпоў і першых паверхаў будынкаў, паднімаючы ўсё на верхнія паверхі. Максімальна Эльба паднялася на 10-11 метраў. Цэнтр горада Цвінгер, Опера стаялі ў вадзе, затапіла парк у Цвінгеры, іншыя паркі горада. Паводка распаўсюджвалася ўніз па плыні, у Магдэбурга прарвала ахоўныя дамбы і затапіла сенажаці і палі. Чым далей па Эльбе тым менш паднімаўся ўзровень у рацэ, і ўжо не вельмі высокі ўзровень ракі быў у вусці ля Гамбурга. Усходнія землі Германіі (б. ГДР) вынеслі асноўны ўдар стыхіі. Канцлер Германіі Шродэр на верталёце аблятаў пацярпелыя раёны. Такой паводкі не было апошніх 200 гадоў.

Паводка ў басейне Дуная, яго прытокаў[правіць | правіць зыходнік]

Дажджы ў Еўропе ахапілі вялікую плошчу. З вярхоўяў Дуная і яго прытокаў аб'ёмы вады абрынуліся ў Дунай і сфарміравалі паводкавую хвалю якая пайшла ўніз па Дунаі, выклікаючы моцны ўздым узроўня ракі, пагражаючы прыбярэжным гарадам і паселішчам, затапляючы нізіны і набярэжныя гарадоў Лінц, Вена, Будапешт, Бялград, Браціслава. Паводка ў Венгрыі па Цісе, разбурэнне дамбаў і затапленне вёсак у Румыніі і Балгарыі.