Павойнік прамы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Павойнік прамы
Clematis recta0.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clematis recta L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   18709
NCBI   748711
EOL   594717
GRIN   t:108
IPNI   710023
TPL   kew-2726635

Павойнік прамы (Clematis recta) — від кветкавых раслін роду Павойнік (Clematis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае мацерыковую частку Еўропы — Паўднёвую, Цэнтральную Еўропу, поўдзень лясной, лесастэпавай і стэпавай зон Усходняй Еўропы, Перадкаўказзе і Усходняе Закаўказзе.

Натуралізаваўся паўсюдна[3].

У Беларусі трапляецца толькі ва ўсходняй частцы.

Месцы росту: парослыя хмызняком схілы рачных далін і яроў, узлескі светлых лясоў, драбналессе, сухія лугі ў далінах рэк.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Clematis recta Sturm40.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна з прамым травяністым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое пакрыта тонкімі баразёнкамі, у верхняй частцы коратка апушанае, больш густа ў вузлах.

Лісце супраціўнае, блакітна- ці шыза-зялёнае, пёрыстае, з баразёнчатымі голымі або слаба апушанымі хвосцікамі; лісточкі у ліку 2-4 пар, больш менш адагнутыя, каротка-чарашковыя, яйкападобныя, буйныя, даўжынёй да 9 см, на вяршыні завостраныя, ля аснавання клінавата звужаныя або злёгку сэрцападобныя, па краі звычайна суцэльныя, знізу з выразнымі выступаючымі жылкамі, зверху голыя, больш цёмныя.

Кветкі шматлікія, дыяметрам да 2 см, белыя або жоўтыя, у складана шчыткападобных суквеццях. Чашалісцікі ў ліку 4, малочна-белыя, дробныя, даўжынёй 8-15 мм, вузка-яйкападобныя або даўгавата зваротна-клінаватыя, знізу з вузкай каротка-пухнатай аблямоўкай, зверху голыя. Пылавікі голыя.

Плод — шматарэшак. Плодзікі амаль голыя, сціснутыя, з кароткімі і пёрыста-апушанымі слупкамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часам утварае папуляцыі з вялікай колькасцю раслін. Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні; размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Павойнік прамы ўваходзіць у род Павойнік (Clematis) трыбы Anemoneae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).


  яшчэ 4 падсямействы
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 6 родаў  
         
  семейство Казяльцовыя     трыба Anemoneae     від
Павойнік прамы
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род
Павойнік
   
             
  яшчэ 9 сямействаў
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 8 трыб
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 230—250 відаў
     

Сінаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле The Plant List на 2013 год[4], в сінаніміку віду ўваходзяць:

  • Anemone recta (L.) K.Krause
  • Clematis bracteosa Banks ex Steud.
  • Clematis corymbosa Poir.
  • Clematis erecta L.
  • Clematis hispanica Mill.
  • Clematis lathyrifolia Besser ex Rchb.
  • Clematis lathyrifolia Bess. ex Reichenb.
  • Clematis tenuiflora DC.
  • Clematis umbraticola Schur
  • Clematitis erecta (L.) Steud.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Clematis recta L. is an accepted name (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (2013). Праверана 29 студзеня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)