Павукападобныя
| Павукападобныя | ||||||||||||||
Малюнак з кнігі Kunstformen der Natur
Эрнста Гекеля |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: |
Павукападобныя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Arachnida Cuvier, 1812 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Павукападобныя (Arachnida) — клас членістаногіх з падтыпа хеліцэравых (Chelicerata).
Вядомы з сілуру (каля 440 млн. гадоў назад). Падзяляюцца на 13 атрадаў: жгутаногія, кляшчы, павукі, сапьпугі, сенакосцы, скарпіёны, ілжэскарпіёны, кененіі, або шчупальцаходавыя, рыцынулеі, тартарыды, або схізапельтыдыі, тэліфоны. Адрозніваецца каля 60 тыс. відаў.
Даўжыня ад 0,1 мм да 17 см. Цела падзяляецца на галавагрудзі і брушка, укрыта кутыкулай. Афарбоўка разнастайная. Галавагрудзі не падзелены на сегменты, у болышсці 6 пар канечнасцей; брушка пераважна сегментаванае. Ротавы апарат сысучага тыпу. Вачэй ад 1 да 5 пар (няма ў кененій, многіх кляшчоў, рыцынулей). 3 органаў пачуццяў найбольш развіты дотык. Дыхаюць трахеямі, лёгкімі, радзей паверхняй цела. Крывяносная сістэма незамкнёная (у многіх кляшчоў няма). Органы выдзялення — каксальныя залозы і мальпігіевыя сасуды. Некаторыя (павукі, скарпіёны) маюць ядавітыя залозы.
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на сушы, некаторыя (вадзяныя кляшчы, вадзяны павук) у вадзе. На Беларусі найбольш трапляюцца прадстаўнікі атрадаў кляшчоў, павукоў, сенакосцаў і інш.
Пераважна драпежнікі. Раздзельнаполыя. Большасць адкладвае яйцы, некаторыя (кляшчы, скарпіёны) жывародныя. Звычайна адно, радзей два—тры пакаленні за год.
Некаторыя павукападобныя — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб, шкоднікі раслін і харчовых запасаў.
Вывучэннем павукападобных займаецца навука арахналогія.
Класіфікацыя [правіць]
- Acari — Кляшчы (у тым ліку Свірнавыя кляшчы)
- Amblypygi
- Araneae — Павукі
- Opiliones
- Palpigradi
- Pseudoscorpionida
- Ricinulei
- Schizomida
- Scorpiones — скарпіёны
- Solifugae
- Uropygi
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Петрыкаў А. Павукападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.