Павялецкі вакзал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд вакзала (2017)

Павялецкі вакзал - пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Павялецкая, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы.

Вакзал быў пабудаваны ў 1900 годзе па праекце архітэктара А. Красоўскага для абслугоўвання Разана-Уральскай чыгункі. Назва дадзена ад пасёлку Павелец Разанскай вобласці. Павялецкі вакзал злучае сталіцу з Сярэднім і Ніжнім Паволжам; з вакзалу ідуць прыгарадныя электрацягнікі да аэрапорта «Дамадзедава» і ў Павялецкім напрамку да станцыі Узунава.

З Павялецкага вакзала адыходзяць цягнікі на Астрахань, Баку, Балакова, Балашоў, Валгаград, Варонеж, Грозны, Данецк, Краснадар, Ліпецк, Ліскі, Луганск, Махачкала, Назрань, Новамаскоўск, Новарасійск, Саратаў, Стаўрапаль, Тамбоў, Ялец.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]