З пляцоўкі Вікіпедыя.
Паганка шэрашчокая ці Коўра шэрашчокая (лац.: Podiceps grisegena) — птушка з сямейства Паганкавыя (Podicipedidae) атраду паганкападобных Паганкападобныя (Podicipediformes). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40-46 сантыметраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантыметраў. Важыць птушка каля 500—800 грамаў. Галава невялікая, з невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснавання. Палавы дымарфізм не вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер'я.
Жыццёвы арэал [правіць]
У Цэнтральнай Еўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезвігу-Гальштэйне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэння альбо гнездавальнымі рэгіёнамі з'яўляюцца Усходняя Еўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.
Голас[1] шэрашчокай паганкі часцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны перыяд.
Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расліннасці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вегетацыі. Напрыканцы красавіка ў гняздзе з'яўляюцца ад 4 да 5 яек. З'явіўшыся на свет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцця перапраўляюцца разам з самкай на яе спіне.
Да адной з мер аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнездіцца шэрашчокая паганка. [2]