Паглаўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паглаўнік Незалежнай дзяржавы Харватыя
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Штандар паглаўніка НДХ
Антэ Павеліч
(апошні на пасадзе)

Краіна  Харватыя
Папярэдняя пасада пасада заснавана
Пасада-пераемніца пасада скасавана
Першы на пасадзе Антэ Павеліч
Апошні на пасадзе Антэ Павеліч
Рэзідэнцыя Заграб
Заснавана 10 красавіка 1941 (дэ-факта)
2 верасня 1943 (дэ-юрэ)
Скасавана 8 мая 1945

Паглаўнік (харв.: Poglavnik — «правадыр», «лідар») — дыктатарская пасада (аналаг фюрара ў Германіі, або дучэ ў Італіі) у таталітарнай Незалежнай дзяржаве Харватыя, якая існавала ў перыяд з 1941 па 1945 год.[1]

Афіцыйна тытул «Паглаўнік» у дачыненні да Антэ Павеліча выкарыстоўваўся з моманту ўтварэння НДХ. У верасні 1943 года, пасля капітуляцыі Італіі і наступнага адрачэння Таміслава II ад харвацкага прастола стала афіцыйнай пасадай главы дзяржавы.[2]

У Павеліча былі неабмежаваныя паўнамоцтвы выдаваць указы ці прызначаць міністраў урада на працягу ўсяго існавання НДХ. Пасля падзення рэжыму Усташаў у Харватыі, назва пасады выкарыстоўвалася ў якасці псеўданіма для Павеліча, падчас яго паваеннага выгнання і аж да смерці ў Мадрыдзе ў 1959 годзе. З'яўляецца сінонімам яго імя і ў наш час.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі