Пагоніч-крошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагоніч-крошка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Porzana pusilla Pallas, 1776

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176251
NCBI  54492
EOL  915410
Porzana pusilla

Пагоніч-крошка (Porzana pusilla) — птушка сямейства пастушковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Найменшы з еўрапёйскіх пастушкоў. Даўжыня цела 18 см, размах крылаў 28-37 см. Кароткая, зялёная дзюба без чырвонай асновы, ногі аранжавыя, бакі і падхвосце цёмныя з белымі палосамі. У маладых больш светлыя грудзі і шыя (падобныя да самкі малога пагоніча, але ніз цела з больш выразнымі палосамі). Птушаняты ў чорным з зеленаватым бляскам пуху, з жоўтай або белаватай дзюбай. Голас гучыць як мадуліраванае, крычыць пераважна ўвечары і ноччу.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны. Лакальна сустракаецца ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, абмежаваны ў цэнтральнай і паўднёвай частцы Расіі праз Сібір да Сахаліна і Японіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Паўднёвай Афрыцы і Мадагаскары, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Насяляе вадаёмы са стаячай вадой, старыцы і выгіны (меандры) рэк, радзей балоты з мноствам невялікіх акенцаў вады і моцна зарослыя. У Галандыі таксама жыве на новых польдэрах.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў Вялікабрытанію, Ірландыю, Данію, Швецыю, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, на Азоры і Мадэйру. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала і ў басейне Міжземнага мора, на р. Ніл, ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць на купіне паблізу вады (птушка прыплывае на гняздо), пад прыкрыццем звісаючай зялёнай расліннасці альбо куста. Яно ўяўляе няшчыльны стажок (пад канец выседжвання ён робіцца плоскім) з сухіх лістоў і сцёблаў надводнай расліннасці (галоўным чынам аеру, трыснягу, рагозу). Высцілка з травы альбо асакі.

Яйкі (6-8, часам 4-11) падоўжаныя альбо амаль эліптычныя, гліністага колеру, жаўтавата-чырвонаватыя, бура-шэрыя, белавата-зеленаватыя. Глыбокія плямы больш светлыя, галоўным чынам папяліста-фіялетавыя або папяліста-ржавыя, паверхневыя — іржава-бурыя і жоўтыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X