Пагуошскі рух навукоўцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Пагуошскі рух навукоўцаў (англ.: Pugwash Conferences on Science and World Affairs) — рух вучоных, якія выступаюць за мір, раззбраенне і міжнародную бяспеку, за прадухіленне сусветнай тэрмаядзернай вайны і навуковае супрацоўніцтва. Пагуошскі рух зарадзіўся ў 1955 годзе, калі 11 сусветна вядомых навукоўцаў, у тым ліку і А. Эйнштэйн, Ф. Жаліё-Кюры, Б. Расэл, М. Борн, П. У. Брыджмэн, Л. Інфельд, Л. Полінг, Дж. Ротблат, выступілі з маніфестам, у якім заклікалі склікаць канферэнцыю супраць выкарыстання ядзернай энергіі ў ваенных мэтах.

У 1987 годзе створаны Міжнародны студэнцкі і маладзёжны Пагуошскі рух.

Для распаўсюджвання ідэй удзельнікаў Пагуошскага руху выпускаюцца перыядычныя выданні: «Proceedings of the Pugwash Conferences on Science and World Affairs» (штогод з 1957), «Pugwash Newsletter» (штоквартальна з 1963), «Pugwash Occasional Papers» (штоквартальна з 2000), спецыяльныя манаграфіі і даклады.