Падагра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Падагра
Gout2010.JPG
Падагра сустава вялікага пальца нагі
МКХ-10 M10.10.
МКХ-9 274.0274.0 274.1274.1 274.8274.8 274.9274.9
OMIM 138900 300323 138900 300323
DiseasesDB 29031 29031
eMedicine emerg/221  med/924med/924 med/1112med/1112 oph/506oph/506 orthoped/124orthoped/124 radio/313radio/313 emerg/221  med/924med/924 med/1112med/1112 oph/506oph/506 orthoped/124orthoped/124 radio/313radio/313
MeSH D006073 D006073

Падагра (стар.-грэч.: ποδάγρα — нага ў пастцы) — адкладанне соляў у суставах і тканках праз лішак мачавой кіслаты ад недахопу харчовых ферментаў для расшчаплення ежы. Найчасцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцця і закранае вялікі палец ступні і ныркі. Ускладненне хваробы выклікае артрыт, пашкоджанне нырак і вядзе да дэфармацыі суставаў і інваліднасці[1].

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Хваробу прадухіляе штодзённае 6-разовае харчаванне, піццё да 2,5 літру вады за суткі, ужыццё гароднінных, малочных і садавінных супоў, адвару шыпшыны, квасу, морсаў, сокаў (бярозавік) і шчолачнай мінеральнай вады, адмаўленне прыёму алкаголю і ўніканне ўжывання солі. Таксама карысна есці кавуны, суніцы, цытрусавыя і яблыкі ў сырым выглядзе, як і выкарыстоўваць у харчаванні бульбу, крупы, хлеб і яйкі.

З ежы варта выключыць багатыя на пурын стравы (венджаная, салёная і тлустая рыба, вяндліна, грыбныя, курыныя, мясныя і рыбныя булёны, ікра, какава, ныркі, мазгі, мясныя і рыбныя кансервы, печань, тлустае мяса маладых жывёл, шакалад і язык) і раслінныя вырабы, што змяшчаюць мачавую кіслату (свежыя бабовыя, цвятная капуста, радыска, спаржа, шпінат і шчаўе). Гарбату дапушчальна піць нямоцнай з лісця брусніц, каву — толькі з малаком. Таксама варта выключыць з ежы здор і лой[2].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Развіццю хваробы спрыяе зменлівы расклад харчавання, ужыванне алкаголю (найперш віно і піва, якія змяшчаюць малібдэн), павышаны крывяны ціск, пашкоджанне выдзяляльнай сістэмы, лускаваты лішай, абязводжванне, атручанне волавам і кантакт з фарбавальнікамі. Таксама адмоўна ўплываюць цялесныя перагрузкі і хаджэнне ў цесным абутку.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз боль, пачырваненне і прыпуханне сустава з наступным лушчэннем скуры, ліхаманку да +40°С і дрыжыкі. Запаленне сустава суправаджаецца ўтварэннем свішчоў[3].

Зноскі

  1. Два піва і… адну падагру // Звязда : Газета. — 27 мая 2004. — № 129, 25142. — ISSN 1990-763x.
  2. Вольга Шаўко. Нага ў пастцы // Звязда : Газета. — 1 сакавіка 2005. — № 36, 25368. — ISSN 1990-763x.
  3. Вольга Цыбульская. Падагра — прыяцелька на ўсё жыццё // Краіна здароўя. — 10 ліпеня 2010. — № 33 (202). — С. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]