Падарожжа на месяц, фільм, 1902
| Вандраванне на Месяц | |
| Le Voyage dans la Lune | |
| Жанр | |
|---|---|
| Рэжысёр | |
| Аўтар сцэнарыя |
Жорж Мельес |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар |
Мішо |
| Кінакампанія | |
| Працягласць |
14 хвіл. |
| Краіна | |
| Мова | |
| Год | |
| IMDb | |
«Падарожжа на Месяц» (фр.: Le Voyage dans la Lune) — першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа. Кароткаметражная фарсавая камедыя, якая парадыруе сюжэты раманаў Жуля Верна "З гарматы на Месяц" і Герберта Уэлса "Першыя людзі на Месяцы". Пастаўлена рэжысёрам Жоржам Мельесам па ўласным сцэнарыі, на створаных ім дэкарацыях, на яго прыватнай студыі і сіламі яго акцёрскай трупы.
Сюжэт [правіць]
Вучоны робіць у Акадэміі даклад аб магчымасці палёту на Месяц. Пасля бурных дыскусій вырашана адправіць на Месяц экспедыцыю, для якой будуецца касмічны карабель у выглядзе снарада, які запускаецца ў космас стрэлам з велізарнай гарматы. Снарад падае на Месяц. Акадэмікі выходзяць на паверхню Месяца, мілуюцца на Зямлю і кладуцца спаць. Раніцай яны ідуць даследаваць знойдзеную пячору, дзе сустракаюць селенітаў-скакуноў (у фільме іх гралі прафесійныя акрабаты). Расправіўшыся з селенітамі пры дапамозе парасонаў, навукоўцы вырашаюць вярнуцца на Зямлю, садзяцца ў снарад, пасля чаго апошні акадэмік спіхвае снарад з края Месяца і сам заскоквае следам. Снарад падае ў акіян і шчасна даплывае да гавані. Падарожнікаў з пашанай сустракаюць суайчыннікі.
Спасылкі [правіць]
- Падарожжа на Месяц (Uni Music), 00:12:43, 1902 на YouTube
- Бясплатна запампаваць гэты фільм з інтэрнэт-архіва
- Падарожжа на Месяц(англ.) на сайце Internet Movie Database