Падасінавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падасінавік
Leccinum aurantiacum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leccinum aurantiacum (Bull.) Gray, 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   121046
EOL   151917

Падасінавік, краснагаловік, краснюк (Leccinum aurantiacum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—20 см, паўшарападобная, слабааксамітнавалакністая або гладкая, цёмна-чырвоная ці чырвона-аранжава-карычневая. Мякаць шчыльная, белая, на зломе сінее, потым чарнее. Трубачкі свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая з цёмна- або чорна-бурымі лускавінкамі. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, у т.л. па ўсёй Беларусі. Расце пераважна ў асінавых лясах у чэрвені — верасні. Трапляецца ў лясах з бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.

Ёсць некалькі форм. Падасінавік дуброўны з цагельна-бураватай шапкай і пурпурова-бурымі лускавінкамі на ножцы. Падасінавік жоўта-буры, або асінавік расце ў хваёвых лясах, мае чорна-бурыя лускавінкі на ножцы.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомы грыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падасінавік // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Падасінавік // БЭ ў 18 т. Т. 11. — Мн.: БелЭн. 2000.