З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падвей [3] (Eriophorum ) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковыя .
Вышыня да 1 м. Расліны ўтвараюць купінкі. Лісце лінейнае. Кветкі двухполыя, у каласках; калякветнік з ніткападобных валаскоў, якія разрастаюцца ў пухоўкі пры пладах — арэшках .
Вядома каля 20 відаў, пашыраных у халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі падвей похвенны (Eriophorum vaginatum ), падвей шматкаласковы (Eriophorum polystachion ), падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium ) і інш. растуць на балотах, забалочаных лугах, у балотных лясах; цвітуць у чэрвені.
Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum ) — торфаўтваральнік, падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium ) — лекавая расліна.
Зноскі
Пушица — род Eriophorum : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)