Падзенне на Юпітэр нябеснага цела, 2009

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цёмная пляма на паверхні Юпітэра: меркавана след ад падзення каметы
Сляды сутыкнення, знятыя інфрачырвоным тэлескопам IRTF

Падзенне на Юпітэр нябеснага цела ў 2009 годзе адбылося ў ліпені. Яно прывяло да утварэння чорнай плямы ў атмасферы планеты, па памеры параўнальнай з Ціхім акіянам[1]. Гэта другі выпадак, калі стала магчымым назіраць наступствы сутыкнення нябеснага цела з Юпітэрам: першым было падзенне каметы Шумейкераў — Леві ў 1994 годзе.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійскі астраном-аматар Энтані Уэслі (англ.: Anthony Wesley) выявіў сляды падзення 19 ліпеня 2009 г., прыблізна а 13.30 UTC. У сваёй хатняй абсерваторыі ён праводзіў назіранні неба з дапамогай 14,5-цалёвага тэлескопа-рэфлектара, падлучанага да камп'ютара. Спачатку ён прыняў чорную пляма за звычайны палярны шторм, але пасля, калі палепшыліся ўмовы назірання, ён зразумеў, што гэта з'ява хутчэй падобна на сляды сутыкнення[2]. Усвядоміўшы гэта, Энтані Уэслі абвясціў іншых астраномаў, у тым ліку, у Лабараторыі рэактыўнага руху ў Пасадыне[3].

Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Абсерваторыя Кек і інфрачырвоны тэлескоп НАСА IRTF пацвердзілі наяўнасць плямы. У інфрачырвоным выпраменьванні пляма была яркай, гэта паказвала, што сутыкненне нагрэла вобласць плошчай 190 мільёнаў квадратных кіламетраў у атмасферы Юпітэра каля яго паўднёвага полюса. Дакладныя каардынаты — 305 W, 57 S[4]. Навукоўцы таксама заўважылі прыкметы павышанага ўтрымання аміяку ў месцы ўдару, што кажа на карысць таго, што цела было каметай[5]. Плануецца, што вывучэнне месца падзення будзе працягнута рознымі астранамічнымі інструментамі, у прыватнасці, абсерваторыяй Кек[6] і новай камерай WFC3 тэлескопа «Хабл»[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Черное пятно на Юпитере. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012.
  2. Wesley, Anthony Impact mark on Jupiter, 19th July 2009 (English). (jupiter.samba.org). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012.
  3. O'Loughlin, Toni and agencies Amateur astronomer spots Earth-size scar on Jupiter (English). The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012.
  4. 4,0 4,1 Jupiter pummeled, leaving bruise the size of the Pacific Ocean. University of California, Berkeley press release, July 21 2009.
  5. Martinez, Carolina New NASA Images Indicate Object Hits Jupiter (English). Jet Propulsion Laboratory (July 20, 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012.
  6. Jupiter adds a feature. Keck Observatory observations, July 21 2009