Падкаменшчык звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Падкаменшчык звычайны
Cottus gobio (in situ).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cottus gobio Linnaeus, 1758

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   167255
NCBI   100952
EOL   1012522

Падка́меншчык звычайны (Cottus gobio) — рыба сямейства падкаменшчыкавых. Народныя назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка.

Даўжыня 8—10, часам да 12 см. Галава масіўная, пляскатая. Вочы чырванаватыя, на верхнім баку галавы. Цела з цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 2 (першы меншы за другі).

На Беларусі трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Беларускага Паазер'я. Хаваецца пад камянямі (адсюль назва). Нераст у канцы красавіка — маі. Гнёзды з ікрой і малявак ахоўвае.

Непрамысловая рыба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падкаменшчык // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.