Падляшскае ваяводства, 1513-1795
Падляскае ваяводства (лац.: Palatinatus Podlachiae), таксама Падляшска-Берасцейскае і Наднарвенскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіцай ваяводства з'яўляўся горад Дарагічын.
Гербам ваяводства былі аб'яднаныя гербы: польскі і літоўскі — арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.
Змест |
Гісторыя [правіць]
- 29 жніўня 1513: вылучылася з Троцкага ваяводства; ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасцейскую зямлю (Берасцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).
- 1565/66: на базе Берасцейскай зямлі ўтварылася аднайменнае ваяводства (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводства).
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло пад уладу Каралеўства Польскага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай спыніла сваё існаванне.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [правіць]
Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гг. ваяводства падзялялася на тры паветы — Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.
Ваяводскі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, тамака ж склікалася паспалітае рушанне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Мясцовая шляхта абірала двух дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасцёх дэпутатаў у Вялікалітоўскі вярхоўны трыбунал.
Зноскі
- ↑ Падляшскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 384. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
Літаратура [правіць]
- Падляшскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 384. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Ваяводствы | Віленскае (1413—1795) • Троцкае (1413—1795) • Полацкае (1504—1793) • Новагародскае (1507—1795) • Віцебскае (1508—1793) • Смаленскае (1508—1667) • Берасцейскае (1566—1795) • Менскае (1566—1793) • Мсціслаўскае (1566—1772) • Інфлянцкае (1667—1772) • Браслаўскае (1793—1795) • Гарадзенскае (1793—1795) • Жамойцкае (1793—1795) • Мерацкае (1793—1795) | |
| Іншыя рэгіёны | Жамойцкае староства (XIII стагоддзе — 1795) • Курляндскай герцагства (1562—1795) | |
| Ваяводствы, якія адышлі да Польскага каралеўства ў 1569 |
Кіеўскае (1471—1569) • Падляшскае (1513—1569) • Брацлаўскае (1566—1569) • Валынскае (1566—1569) | |