Падолле
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Падолле (укр.: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басейне Паўднёвага Буга і Днястра. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай, Цярнопальскай і невялікія часткі Чаркаскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцей.
Змест |
Гісторыя [правіць]
У «Спісе местаў далёкіх і блізкіх» (кан. 14 ст.) тэрыторыя Падолля паказаная вельмі расцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленні, што Падолле на поўначы даходзіла да Чорнага мора.
У сяр. 16 ст. з усходняга Падолля ўтварылася Брацлаўскае ваяводства. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падолля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падолле далучыла да сябе Расійская імперыя.[1]
Вядомыя асобы [правіць]
Зноскі
- ↑ Падолле // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 386
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Podole // Падолле у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том VIII (Perepiatycha — Pożajście) з 1887 року, c. 442 (польск.)