Падпаха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мужчынская падпаха

Падпаха (падпахавая ямка) (лац.: Axilla) — у анатоміі месца паміж плечавым суставам і грудной клеткай. Абмежавана з пярэдняга боку вялікай грудной мышцай (Musculus pectoralis major), з задняга — найшырэйшай мышцай спіны (Musculus latissimus dorsi). У падпасе знаходзіцца мноства потавых і тлушчавых залоз, якія могуць часам быць прычынай хвароб, такіх як гіпергідроз. Для ліквідавання паху ад вылучэнняў у падпахах выкарыстоўваюцца дэзадаранты.

Месцы, дзе звычайна вялікую частку часу скура кранаецца скуры — падпахі і пахвіна — у абодвух полаў з юнацкага ўзросту пакрыты валасяным покрывам, пакінутым эвалюцыяй мабыць для прадухілення прэласці. Многія людзі, аднак, аддаюць перавагу выдаляць валасы ў падпахах, з прычыны таго, што іх наяўнасць лічыцца неэстэтычнай.

У падпасе з дапамогай тэрмометра часта вымяраецца тэмпература цела.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]