Падствольны гранатамёт
Падство́льны гранатамё́т — гранатамёт, выкананы ў выглядзе дадатковага вузла, што ўсталёўваецца на ручную зброю, звычайна — на аўтамат.
Падствольны гранатамёт выкарыстоўваецца для знішчэння жывой сілы праціўніка і небраніраванай тэхнікі. У якасці зарадаў да яго выкарыстоўваюцца адмысловыя боепрыпасы (гранатамётныя стрэлы), якія аб'ядноўваюць у адным корпусе гранату і кідальны зарад, які размяшчаецца ў гільзе . Для вядзення агню гранатамёт мацуецца на аўтамат пад ствалом апошняга (адсюль — назва «падствольны») . Спускавыя і прыцэльныя прыстасаванні разлічаны на выкананне стрэлу левай рукой (правая трымае аўтамат за асноўную дзяржальню кіравання агнём)[1][2][3][4][5][6].
Зноскі
- ↑ 30-мм ружейный гранатомёт Gewehrgranatgerät / Schiessbecher (Германия) — Арсенал — Энциклопедия оружия. Огнестрельное стрелковое оружие. Оружие поддержки
- ↑ Современное стрелковое оружие — гранатомёт M79(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2009. Праверана 13 ліпеня 2009.
- ↑ Современное стрелковое оружие — Гранатомёты — винтовочные, подствольные, противотанковые Архівавана 12 сакавіка 2009 года.
- ↑ Анализ и обобщение данных об особенностях использования гранатомётов в локальных войнах и региональных конфликтах(недаступная спасылка)
- ↑ Из опыта современной малой войны — Army.lv Архівавана 23 мая 2009.
- ↑ Infantry Squad Tactics