Падцяжкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падцяжкі

Падцяжкі — эластычныя стужкі, якія падтрымліваюць штаны, радзей спадніцы. Перакідаюцца праз плечы; ззаду звычайна перакрыжоўваюцца ці злучаюцца. З’явіліся як элемент працоўнага адзення. Былі шырока распаўсюджаны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, калі нашэнне куртак (пінжакоў, сурдутаў), якія іх затуляюць, было абавязковым. У наш час падцяжкі ў розных расфарбоўках час ад часу становяцца модным аксэсуарам у моладзевай адзежы.