Падымальны кран

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Crane (PSF).png
Tower.crane.-.Grues.-.KremlinBicetre.JPG

Падымальны кран (ням.: Kran): машына перыядычнага дзеяння для падымання і перамяшчэння на адносна абмежаваную адлегласць паасобных і сыпкіх (порцыямі) цяжараў. Асноўны тып грузападымальных і мантажных машын у прамысловасці, на будаўніцтве і транспарце.

Звычайная грузападымальнасць: ад 1—2 кн (100—200 кгс) да 2—5 Мн (спецыяльныя ліцейныя — да 6,3 Мн)[1]

Адрозніваюцца падымальныя краны стацыянарныя і перасоўныя. Стацыянарныя (пераважна): стралавыя паваротныя краны з вярчэннем вакол вертыкальнай восі, пастаўленыя нерухома (краны-падкосіны, насценныя струнавыя, краны з паваротнай ці нерухомай калонай, з павротным кругам, дэрыкі інш.). Перасоўныя: краны маставога тыпу (кран-бэлькі, маставыя адна- і двухбэлькавыя, казловыя і паўказловыя); краны, што рухаюцца па накіравальных рэйках (кансольныя, веласіпедныя, вежавыя і інш.); краны на гусенічным і колавым ходзе; краны для руху па бязрэйкавых дарогах (пераважна сталавыя краны, змантаваныя на маторных ці ручных вазках, трактарах, аўтамабілях — аўтакраны).

Асобную групу складаюць падымальныя краны для спецыфічных умоваў работы: молатападобныя вялікай магутнасці; высокія вежавыя, спецыяльныя металургічныя (стрыпер), кабельныя (канатныя), плывучыя краны, маставыя перагружальнікі.

Асноўныя часткі падымальнага крана:

Усе механізмы складаюцца з прыводнай (рухавік), перадатачнай (рэдуктар і іншыя механічныя перадачы) і выканаўчай (барабан, паліспаст, падвеска і інш.)

Зноскі

  1. Звесткі 1967 году.

Літ.:
  • С. М. Нічыпарчык. Кран падымальны // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 624 с.: іл., карты. С.92,93.