Пажарэвацкі мір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Tamis banat1718 1739.png

Пажа́рэвацкі мір або Пасаравіцкі мір (ням.: Friede von Passarowitz, турэцк.: Pasarofça Antlaşması, сербск.: Пожаревачки мир) — мірны дагавор, які быў складзены 21 ліпеня 1718 года паміж Аўстрыяй і Венецыяй з аднаго боку і Асманскай імперыяй з іншага боку ў горадзе Пажарэвацы і скончыў Аўстра-турэцкую і Турэцка-венецыянскую войны.

Асманская імперыя саступала Аўстрыі Банат, Алтэнію і паўночную Сербію разам з Бялградам. Усе гэтыя ўладанні Аўстрыя зноў вярнула Асманскай імперыі праз 21 год па Бялградскаму міру. Венецыя саступала асманам заваяваныя ёю ў 1715 годзе часткі паўвострава Пелапанес, але захоўвала за сабой некаторыя крэпасці ў Грэцыі і Албаніі, а таксама Іанійскія астравы. Падчас мірных перамоў былі падпісаны і некаторыя гандлёвыя дагаворы, па якіх падданным султана на тэрыторыі Аўстрыі падавалася свабода гандлю.

Шаблон:Дагаворы Асманскай імперыі