Пажар у Гродне (1885)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пажар 1885 года ў Гродне)

Пажар 1885 года ў Гродне — моцны пажар, які адбыўся 29 мая 1885 года ў Гродна і знішчыў большую частку старога горада. Пасля пажару адбудова пацярпелых будынкаў праводзілася ў сучасным на той момант стылі эклектыкі.

Пачатак пажару[правіць | правіць зыходнік]

Пажар пачаўся 29 мая 1885 каля 9 гадзін раніцы, калі загарэлася драўляная хата Кейхмана Бішковіча на Траецкай вуліцы ў раёне Школьнага двара. Моцны вецер і сухое надвор'е дазволілі пажару хутка распаўсюдзіцца на ўсю цэнтральную частку горада. Агонь хутка ахапіў суседнія кварталы і бушаваў да чатырох гадзін ночы. Згарэла большая частка забудовы вуліц Купецкая, Паліцэйскай, Гарохавай (сярэдняя частка Сацыялістычнай), Брыгітскай, Пясочнай, Жандармскай, Саборнай, Калужанской, частка дамоў Параднага пляца.

Лакальныя пажары працягваліся яшчэ некалькі дзён. Пазней загарэлася Занёманскае прадмесце, куды агонь перакінуўся праз пылаючыя лясы.

Разбурэнні[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі пажару аказаліся катастрафічнымі для горада. Пажар разбурыў ці моцна пашкодзіў усе гарадзенскія гасцініцы, дзясятак яўрэйскіх малітоўных школ і дзіцячы прытулак, дэпо земляробчых машын і майстэрню фабрыкі Лільполь і Рау (філіял Варшаўскай), згарэў дэпутацкі архіў дваранскага збору і апякунскай рады. Нягледзячы на моцны пажар, у выніку самаадданай барацьбы з агнём атрымалася абараніць такія будынкі, як будынак фарнага касцёла, мужчынскай гімназіі і жаночай гімназіі, аддзяленні дзяржбанка (будынак пазменнай школы на вуліцы Сацыялістычнай). У Брыгітскім манастыры абгарэла званіца (не захавалася да нашага часу), і згарэлі драўляныя завяршэнні вежаў касцёла.

Усяго было знішчана 139 каменных і 380 драўляных хат, 34 каменных і 331 драўляных гаспадарчых пабудоў. Ад пажару пацярпела 2392 сем'і (7105 чалавек). Тым не менш чалавечыя страты былі мінімальныя, у пажары загінула толькі 3 чалавекі. У грашовым выражэнні шкода ад згарэлай нерухомасці склала вялізную тых цэнах суму ў 1 857 130 рублёў. Пажар назаўжды змяніў архітэктурнае аблічча гістарычнага цэнтра Гродна. Былі знішчаны амаль усе будынкі XV-XVIII стагоддзяў, а пасля аднаўлення гарадской забудовы ў 18851900 гадах асноўнае архітэктурнае аблічча горада вызначаў ужо модны ў тыя гады стыль эклектыкі.

Адлюстраванне пажару[правіць | правіць зыходнік]

«Дапажарны» Гродна адлюстраваны на рэдкіх фота, а таксама ў акварэлях і малюнках Напалеона Орды. Сам пажар зарэгістраваў Чэслаў Янкоўскі (малюнак быў надрукаваны ў часопісе «Kraj»). Губернскія ўлады правялі фатаграфічную рэгістрацыю згарэлых вуліц і кварталаў і адправілі фота ў Санкт-Пецярбург. На жаль, даследнікам гісторыі Гродна дагэтуль не атрымалася адшукаць у архівах гэту калекцыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Трусов Игорь. Архитектура Гродно. Невосполнимые утраты. XIX—XX вв. Гродно: ЮрСаПринт, 2011. — 84 с. ISBN 978-985-90194-3-6