Пазл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабраная мазаіка з гістарычнай картай

Пазл, складны малюнак, мазаіка (англ.: jigsaw puzzle) — гульня-галаваломка, у якой патрабуецца скласці мазаіку з мноства фрагментаў малюнка рознай формы.

На думку псіхолагаў, збіранне пазлаў спрыяе развіццю вобразнага і лагічнага мыслення, адвольнай увагі, успрымання, у прыватнасці, адрозніванню асобных элементаў па колеры, форме, памеры і т. д.; вучыць правільна ўспрымаць сувязь паміж часткай і цэлым; развівае дробную маторыку рукі.

Віды пазлаў[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час існуе вялікая колькасць розных відаў і мадыфікацый пазлаў. Мэта пры іх зборы адна — атрымаць з асобных элементаў адзіную карціну. Пазлы дзеляцца па памеры элементаў і па памеры адзінай карціны. Складанасць пазла ў межах аднаго ліку элементаў вызначаецца малюнкам, а галоўным крытэрыем з’яўляецца сам лік элементаў — чым ён вышэй, тым пазл больш і больш складаней.

Класічная колькасць элементаў у маленькім пазлы — 54 (пазлы прыкладна да 260 элементаў лічацца дзіцячымі). Памеры пазлаў вагаюцца ад невялікіх (каля 50 см²), да вельмі вялікіх (некалькі м²). Напрыклад, стандартны памер пазла з 500 элементаў — 47×33 см.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]