Пакавы лёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пакавы лёд — марскі лёд таўшчынёй не менш за 3 метры, які праіснаваў больш за 2 гадавых цыклы нарастання і раставання. У выглядзе шырокіх ледзяных палёў назіраецца пераважна ў Арктычным басейне. Больш правільная назва — шматгадовы лёд.

У англійскай мове пад пакавым лёдам маюцца на ўвазе ледзяныя масівы, якія свабодна плаваюць, спаўзлі ў ваду і адарваліся ад леднікоў на сушы, а таксама крыгі, захопленыя прыбярэжным лёдам. У марскога лёду ёсць такая ўласцівасць: ужо пры ўтварэнні ён адрозніваецца меншай салёнасцю, чым марская вада. Па меры працягу «жыцця» ён усё больш набліжаецца да прэснага стану і нарэшце становіцца прыдатным для ўжывання ў ежу.

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]