Пакроў Прасвятой Багародзіцы
- У гэтага тэрміна існуе і іншае значэнне, гл. Пакровы
| Пакроў Прасвятой Багародзіцы | |
|---|---|
| Пакровы, 1649 г., беларуская школа, Маларыта. | |
| Тып | народна-праваслаўны |
| Устаноўлена | у памяць з'яўлення ў 910 г. Багародзіцы ва Ўлахернскім храме |
| Адзначаецца | Рускай праваслаўнай царквой, усходнімі славянамі |
| Дата | 1 (14) кастрычніка |
Пакроў Прасвятой Багародзіцы (Трэцяя Прачыстая, Пакровы) — свята, якое адзначаецца пераважна ва ўсходнеславянскім праваслаўі; у Беларускай Царкве лічыцца адным з Вялікіх свят. Мае нерухомы дзень святкавання — 1 кастрычніка па юліянскім календары (14 кастрычніка па новым стылі).
У аснову свята пакладзена паданне пра з'яўленне Божай Маці ва Ўлахернскім храме ў Канстанцінопалі ў 910 годзе[1][2]. На Русі гэта свята шырока адзначалася ў сялянскім побыце, увабраўшы ў сябе многія абрады старажытнаславянскіх восеньскіх святаў, што адзначалі заканчэнне працы ў полі.
Змест |
З'яўленне Божай Маці [правіць]
У 910 годзе, пры імператары Льве Мудрым і патрыярсе Макарыі, візантыйская імперыя вяла вайну з сарацынамі - мусульманамі (у шэрагу крыніц — з плямёнамі русаў), і Канстанцінопалю пагражала небяспека.
У нядзелю 1 кастрычніка ў час усяночнага дбання, калі Ўлахернская царква была перапоўнена людзьмі, якія маліліся, святы Андрэй, Хрыста дзеля юродзівы (Андрэй, які сузіраў гэтае з'яўленне, быў славянінам, у маладосці трапіў у палон і быў прададзены ў Канстанцінопалі ў рабства мясцоваму жыхару Феагносту) а чацвёртай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прасвятую Багародзіцу, што йшла па паветры і была асветленая нябесным святлом, акружаная ангеламі і святымі (Багародзіцу суправаджалі Іаан Хрысціцель і Іаан Багаслоў).
Асаблівасці багаслужэння [правіць]
Багаслужэнне шмат у чым адпавядае Багародзічным двунадзесятым святам, хаця сам Пакроў з'яўляецца вялікім, а не двунадзесятым святам.
Народныя традыцыі [правіць]
На Русі — першае па-сапраўднаму восеньскае свята. З гэтага дня пачыналіся дзявочыя вячоркі і час восеньскіх вяселляў. У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча Восені з Зімою, карані гэтага свята ідуць у глыбокую старажытнасць. Саму назву народныя вераванні звязвалі з першым інеем, які "пакрываў" зямлю, паказваючы на блізкасць зімовых халадоў. Прыкладна з гэтага часу пачыналі паліць печы ў хатах і ацяпляць жытло, пачыналі сваю працу ткачыхі і папрадухі. Таксама са святам Пакроваў звязвалі і заканчэнне працы ў полі.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакроў Прасвятой Багародзіцы