Пак (спадарожнік Урана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява Пака

Пак (англ.: Puck) — унутраны спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 30 снежня 1985 г. па здымках, зробленымі апаратам «Вояджэр-2», і атрымаў часовае абазначэнне S/1985 U 1. Названы ад імя эльфа з кельцкай міфалогіі і англійскага фальклору, які з'яўляецца персанажам у п'есе Шэкспіра "Сон у летнюю ноч». Таксама пазначаецца як Уран XV.