Паламарская абсерваторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 33°21′21″ пн. ш. 116°51′50″ з. д. / 33.355833° пн. ш. 116.863889° з. д. (G) (O) (Я)

200-цалевы Тэлескоп Хейла ў Паламарскай абсерваторыі, накіраваны ў зеніт. Выглядд з усходу.

Паламaрская абсерватoрыя — прыватная абсерваторыя ў акрузе Сан-Дыега, Каліфорнія ў 145 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Маўнт-Вілсанаўскай абсерваторыі, на гары Паламар. Код абсерваторыі — «675», а таксама «261» — для лічбавага агляду неба і «644» — у рамках праекта NEAT. Яна належыць і кіруецца Каліфарнійскім тэхналагічным інстытутам (Калтэхам). Сама абсерваторыя на гэты момант складаецца з чатырох асноўных інструментаў: 200-цалевы (5,08 м) Тэлескоп Хейла, 48-цалевы (1,22 м) Тэлескоп Самуэля Ошына, 18-цалевы тэлескоп Шміта і 60-цалевы тэлескоп-рэфлектар. Таксама тут знаходзіцца Паламарскі інтэрферометр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]