Паласіа Барола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паласіа Барола

Паласіа Барола (ісп.: Palacio Barolo) (таксама Пасаж Барола або Галерэя Барола) — офісны будынак, знаходзіцца на вуліцы Авеніда дэ Маё, у ваколіцах раёна Мансерат, у Буэнас-Айрэсе, Аргенціна. На момант завяршэння будаўніцтва Паласіа Барола быў самым высокім будынкам у горадзе і ў Паўднёвай Амерыцы. Гэты будынак мае брата-блізнюка ў стылі эклектыкі, пабудаваны тым жа архітэктарам у Мантэвідэа, Паласіа Сальва.

Італьянскі архітэктар Марыа Паланці пабудаваў гэты палац па просьбе бізнесмена Луіса Барола, Паланці быў аўтарам унікальных элементаў дызайну будынка, такіх як: дзвярныя клямкі, свяцільні і рашоткі ліфта. 7 ліпеня 1923 г будынак быў адкрыты для публікі, да 1935 з'яўлялася самым высокім будынкам у горадзе, калі было пабудавана Эдыфісіа Каванах.

Галоўная зала палаца, з відам на Авеніда дэ Маё

Першы ўладальнік планаваў выкарыстоўваць будынак у якасці гасцініцы. Сёння гэта офісны будынак (у ім размешчаны 520 арганізацый). Асвятленне будынка складае 300.000 кандэл і ў верхняй частцы будынка знаходзіцца маяк, які працуе ў адмысловых выпадках. Будаўніцтва абышлася 4.500.000 аргенцінскіх песа, на будаўніцтва пайшло 650 тон сталі 3.500 тон цэглы і 70000 бочак цэменту, а таксама дэкаратыўныя матэрыялы, такія як карарскі мармур.

Паласіа Барола пабудаваны ў неагатычным стылі, вышыня будынка 100 метраў (22 паверхі). Паланці склаў праект будынка, абапіраючыся на «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры. Паверхі будынка архітэктар падзяліў на тры часткі: склеп сімвалізуе пекла, паверхі з 1-га па 14-й з'яўляюцца алегорыяй пекла а паверхі з 15-га па 22-і - рай.

Будынак мае 9 ліфтоў, у будынку знаходзіцца 20-метровая зала з распісанай столлю. У верхняй частцы будынка ўсталяваны маяк, дзякуючы якому будынак відаць нават з Уругвая. У 2009 годзе будынак быў рэстаўраваны. У 1997 годзе будынак быў абвешчаны гістарычным помнікам.