Палата Прадстаўнікоў ЗША
| Палата Прадстаўнікоў ЗША (The United States House of Representatives) Кангрэс ЗША Ніжняя палата |
|||||
|
|
|||||
| Спікер | Джон Бейнер | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| --- з партыі | Рэспубліканская партыя | ||||
| --- выбраны | 5 студзеня 2011 | ||||
| Дэпутатаў | 435 плюс 6 не абіраных членаў | ||||
| Палітычныя групы (фракцыі) | Рэспубліканская партыя (242 члена), Дэмакратычная партыя (193 члена), | ||||
| Апошнія выбары | 2 лістапада 2010 года | ||||
| Вэб-сайт | http://www.house.gov | ||||
Палата Прадстаўнікоў ЗША (англ.: The United States House of Representatives) — ніжняя палата Кангрэсу ЗША. У ёй прадстаўлены кожны штат прапарцыйна колькасці насельніцтва. Колькасць месцаў у палаце пастаянная і складае 435, хоць Кангрэс мае права змяняць колькасць месцаў. Кожны прадстаўнік штата займае сваё месца на працягу двухгадовай кадэнцыі і можа быць перавыбраны неабмежаваную колькасць разоў. Кіраўніком палаты з'яўляецца спікер, які выбіраецца членамі палаты.
Складанне і паўнамоцтвы кангрэса ўстаноўлены ў першым артыкуле Канстытуцыі ЗША. Пры гэтым не выкарыстоўваюцца паняцці верхняя і ніжняя палаты. Асноўнай функцыяй Палаты з'яўляецца прыняцце федэральных законаў, гэта значыць такіх законаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх штатаў. Білі, прынятыя ў Палаце, таксама праходзяць абмеркаванне ў Сенаце і візаванне Прэзідэнтам, перш чым стануць законам.
Гл. таксама[правіць]