Палацца Век'ё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палац
Палацца Век'ё
італ.: Palazzo Vecchio
Палацца Век'ё з вежай Арнольфа
Палацца Век'ё з вежай Арнольфа
Каардынаты: 43°46′09.53″ пн. ш. 11°15′22.22″ у. д. / 43.769315° пн. ш. 11.256174° у. д. (G) (O) (Я)43°46′09.53″ пн. ш. 11°15′22.22″ у. д. / 43.769315° пн. ш. 11.256174° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Горад Фларэнцыя
Будаўнік Арнольфа дзі Камбіа
Будаўніцтва 12981299 гады

Палацца Век'ё (італ.: Palazzo Vecchio, Стары палац) — адна з найбольш вядомых славутасцей Фларэнцыі, размешчаная на плошчы Сіньёрыі. У наш час служыць ратушай.

Назва палаца[правіць | правіць зыходнік]

Гэты ўрадавы будынак 1299 года, дзе засядалі прыёры, зваўся Новы палац (Palagio novo). Ранейшы ўрадавы будынак Барджэла стала Старым палацам. У XV стагоддзі кіраўнікі камуны абвясцілі сябе сіньёрамі (signori), а сам будынак стаў звацца Палацца дэла Сіньёрыя, даўшы тым самым назву і плошчы перад палацам. Тым часам будынак ужо паспелі пераназваць у Палацца Дукале (рэзідэнцыю герцага): вялікі герцаг Тасканскі Козіма I пераехаў сюды ў 1540 годзе са свайго ўласнага палаца (сёння Палацца Медычы-Рыкардзі). Але ў 1565 годзе ён аддаў перавагу перанесці сваю рэзідэнцыю ў Палацца Піці, які быў для гэтага пашыраны, а ранейшы Новы палац перастаў лічыцца новым і стаў Старым палацам (Палацца Век'ё).

Гісторыя будынка[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва ўрадавага будынка — рэзідэнцыі ўрада Фларэнцыі было даручана гільдыямі Арнольфа дзі Камбіа ў 1298 годзе.

Палацца Век'ё быў збудаваны па ўзоры больш старога адміністрацыйнага палаца Палацца Таскана ў горадзе Вальтэра, але выглядае нашмат больш магутным і здаецца высечаным з аднаго кавалка скалы. Праект прадугледжваў выразныя формы: у плане гэта прамавугольнік, але тонкія карнізы па фасадзе візуальна падзяляюць яго на тры блокі. Увянчаная зубцамі галерэя як бы паўтараецца на званіцы і на вежы, вышыня якой дасягае 94 м, дапаўняючы ўражанне велічнай прастаты. У 1667 годзе на вежы былі ўсталяван гадзіннік працы аўгсбургскага майстра Г. Ледэрле, якія працуе да нашага часу.

У 1478 годзе на вокнах Палацца Век'ё былі павешаны змоўшчыкі на чале з Франчэска Пацы, якія спрабавалі зрынуць уладу Медычы. Бернарда дзі Бандзіна Баранчэла, забойца Джуліяна Медычы, быў павешаны на вокнах таго ж Палацца Век'ё 20 снежня 1479 года. Гісторыя з павешаннем Франчэска Пацы абыграна ў рамане Томаса Харыса «Ганібал» і аднайменным фільме Рыдлі Скота; сцэна павешання таксама паказана ў камп'ютарнай гульні Assassin's Creed II.

Апісанне будынка[правіць | правіць зыходнік]

Унутраны дворык[правіць | правіць зыходнік]

Побач са знакамітым «Давідам» знаходзіцца ўваход у цудоўны дворык, аформлены Мікелоца ў 1453 годзе ў стылі ранняга Адраджэння. З нагоды шлюбу Франчэска I дэ Медычы з Іаанай Аўстрыйскай, Джорджа Вазары размаляваў сцены краявідамі Вены, Лінца і Граца. Вазары быў прыдворным архітэктарам Козіма I і перабудаваў сярэднявечны палац з улікам пажаданняў герцага. Ужо ў дворыку бачна, наколькі багатыя парадныя памяшканні павінны знаходзіцца ўнутры гэтай манументальнай рэзідэнцыі вялікіх герцагаў.

Зала пяцісот[правіць | правіць зыходнік]

Алегарычныя карціны на столі і сценах цудоўнага Салона пяцісот, які прызначаўся для правядзення пасяджэнняў Вялікага Народнага Савета пасля другога выгнання Медычы ў 1494 годзе з Фларэнцыі, апавядаюць пра дзеянні тасканскага герцага Козіма I. Працы па дэкарыраванні залы ўзначальваў Вазары з вучнямі. Яны знішчылі ўсялякі напамін пра гады рэспубліканскага кіравання, уключаючы створаныя ў той час шэдэўры «Бітва пры Ангіяры» Леанарда да Вінчы і «Бітва пры Кашыне» Мікеланджэла. Працы Вазары былі закліканы прадэманстраваць магутнасць і славу герцага і яго дзяржавы. Сярод мармуровых статуй варта адзначыць скульптурную групу Мікеланджэла «Геній, які топча грубую сілу», а таксама копію «Трыумф Фларэнцыі над Пізай» (Джамбалонья, арыгінал у музеі Барджэла).

Іншыя залы палаца[правіць | правіць зыходнік]

У Зале Льва X знаходзіцца карціна Вазары «Аблога Мілана», дзе намаляваны воіны ва ўсіх мажлівых паставах, што тыпова для маньерызму, творы паслядоўнікаў якога адрозніваюцца напружанасцю вобразаў і манернай выдасканаленасцю формы.

Зала Стыхій упрыгожана алегарычнымі фігурамі, якія малююць паветра (на столі), зямлю, агонь і ваду — у вобразе Венеры Пенанароджанай.

З ладжэты адкрываецца маляўнічы краявід на базіліку Санта-Крочэ, Сан-Мініята-аль-Монтэ і крэпасць Фортэ Бельведэрэ.

У Палацца Век'ё ёсць Аўдыенц-зала з выявай герба Фларэнцыі на залатым кесоннай столі, і Зала лілей, якая калісьці была аб'яднана з Аўдыенц-залай у адно цэлае. Нават дзверы тут уражваюць, асабліва мармуровыя, якія вядуць у Аўдыенц-залу. На столі Залы лілей намаляваны залатая кветка лілеі на сінім фоне — герб французскіх графаў Анжу, якія дапамагалі фларэнтыйскім гвельфам у іх барацьбе з гібелінамі і спрыялі іх канчатковай перамозе. На сценах залы — велізарная фрэска Даменіка Гірландая з выявамі першага біскупа Фларэнцыі Св. Дзанобія разам са святымі Ларэнца і Стэфана і героямі Рымскай рэспублікі (Брутам, Цыцэронам, Сцыпіёнам і інш.), якія павінны былі натхняць кіраўнікоў горада на абарону рэспубліканскіх ідэалаў. Кампазіцыю Залы лілей завяршае «Юдзіф» Данатэла. Праз Залу канцылярыі, дзе выстаўлены бюст Макіявелі і вісіць яго партрэт, можна патрапіць у Залу Мапамонда, дзе знаходзіцца старадаўняя карта свету.

У калекцыі музычных інструментаў Палацца Век'ё знаходзяцца скрыпкі Страдзівары і Амаці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]