Палацца Строцы
Палацца Строцы (іт. Palazzo Strozzi) — фларэнтыйскі палац (палацца) эпохі Рэнесансу. Будынак быў пабудавана па заказе Філіпа Строцы меркавана па праекце Джуліяна да Сангала ў 1489—1539 гг. Па сваёй форме адносіцца да фларэнтыйскіх гарадскіх палацаў ранняга Адраджэння.
Філіпа Строцы прызначыў тэрмін пачатку будаўніцтва палацца на 6 жніўня 1492 г. у строгай адпаведнасці з астралагічным прагнозам. За ўзор архітэктар сямейства Строцы Бенедэта да Маяна ўзяў палац Медычы, вядомы цяпер як Палацца Медычы-Рыкардзі, аўтарам якога быў Мікелоца.
Будынак абліцаваны выпуклымі каменнымі блокамі, якія пакідаюць вельмі гарманічнае ўражанне. Яго ўзмацняе выступалы карніз дойліда Кронака.
Філіпа Строцы памёр, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва свайго палацца, а яго сын П'еро выехаў з Фларэнцыі ў Францыю, да двара сваёй стрыечнай сястры, Кацярыны Медычы.
Бібліяграфія [правіць]
- Alexander Markschies: Gebaute Pracht. Der Palazzo Strozzi in Florenz (1489—1534), Freiburg im Breisgau 2000
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Строцы