Валенштэйнскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палац Валенштэйна)
Славутасць
Валенштэйнскі палац
чэшск.: Valdštejnský palác
50°05′24″ пн. ш. 14°24′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і маньерызм
Архітэктар Андрэа Спеца[d] і Джавані дэ Галіяна П'ероні[d]
Дата заснавання 1623
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валенштэйнскі палац — найбуйнейшы палац Прагі, месца паседжанняў сената Чэхіі (з 1992 г.). Рэзідэнцыя была выбудавана ў квартале Мала Страна для фельдмаршала Валенштэйна ў 1623-30 гг. на месцы 26 асабнякоў і 6 садоў.

Краявід з пакояў Валенштэйна на Пражскі Град
Сад унутры палацавага комплексу
План забудовы сядзібы Валенштэйна. Чырвоныя — палацавыя і службовыя памяшканні

Пераважны стыль можна вызначыць як позні рэнесанс, ці маньерызм. Будаўніцтва курыравалі Андрэа Спецца, любімы дойлід Валенштэйна, і Джавані П'ероні — вучань Галілея. Лічыцца, што пры праектаванні лоджыі П’ероні натхняўся працамі свайго бацькі ў Лігурыі.

Унутры палаца найбольш характэрны Рыцарская зала ў два паверхі з выявай Валенштэйна ў выглядзе бога вайны, Марса. Іншыя фрэскі навеяныя сюжэтамі «Энеіды». Частка фрэсак была зафарбавана ў 1853 годзе, але адноўлена пры рэстаўрацыі 1954 года. Палацавая капліца ўпрыгожана сцэнамі з жыцця св. Вацлава.

Пасля забойства заказчыка палац быў канфіскаваны ў казну, затым вернуты яго пляменніку і заставаўся ва ўладанні Вальдштэйнаў да канца Другой сусветнай вайны. Падчас паваеннай рэстаўрацыі быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе сад з сажалкай, дзе ўстаноўлены фантан з бронзавай статуяй Нептуна, якую выканаў найбуйнейшы прадстаўнік паўночнага маньерызма, Адрыян дэ Фрыз.

Скульптурныя групы ў садзе — копіі з арыгіналаў, якія былі вывезены з Прагі шведскімі інтэрвентамі і цяпер красуюцца ў Дротнінгхольмскім парку.

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]