Палац Мафра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Палац
Мафра
парт.: Palácio Nacional de Mafra
Парадны фасад палаца ў Мафры
Парадны фасад палаца ў Мафры
Каардынаты: 38°56′12″ пн. ш. 9°19′35″ з. д. / 38.936667° пн. ш. 9.326389° з. д. (G) (O) (Я)38°56′12″ пн. ш. 9°19′35″ з. д. / 38.936667° пн. ш. 9.326389° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Партугалія
Горад Мафра
Канфесія каталіцтва
Ордэнская прыналежнасць Францысканцы
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекта Жаан Фрэдэрыка Людавісі(укр.) бел.
Будаўнік Жаан Фрэдэрыка Людавісі(укр.) бел.
Заснавальнік кароль Жуан V
Будаўніцтва 17171755 гады
Асноўныя
даты
1717—1755
Будынкі:
палац, базіліка, манастыр, манастырская бібліятэка
Статус Нацыянальны музей
Стан задавальняючы

Палац Мафра (парт.: Palácio Nacional de Mafra) — самы вялікі каралеўскі палац у Партугаліі, які ўваходзіць у групу найбуйнейшых палацавых збудаванняў Заходняй Еўропы мінулага.

Палац збудаваны ў лісабонскім прыгарадзе Мафра ў стылі сталага барока для караля Жуана V і яго жонкі, Ганны Аўстрыйскай, у адзначэнне нараджэння іх першага дзіцяці ў 1711 г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Назва мясцовасці паходзіць ад арабскага «аль махафра», даліна, упадзіна. Мафра размешчана на адлегласці 30 км от сталіцы — горада Лісабон. Месца для свайго новага палаца абраў тагачасны кароль Жуан V разам з манастыром францысканцаў.

Каланіяльныя партугальскія ўладанні ў Бразіліі і пастаянны вываз адтуль каштоўнай сыравіны даў у рукі кіруючай дынастыі значныя сродкі. Сродкі яшчэ значна павялічыліся пасля адкрыцця ў Бразіліі залежаў золата, а крыху пазней — брыльянтаў і вывазу ўжо іх. Значныя грашовыя сумы былі ўкладзены каралём і вельможамі не ў развіццё ўласнай прамысловасці ў метраполіі, а ў будаўніцтва палацаў і ў прадметы раскошы. Пазалочаныя карэты партугальскай дыпламатычнай місіі падчас аўдыенцыі пасла ў 1716 годзе выклікалі здзіўленне нават у папскім Рыме, якога цяжка было здзівіць раскошай або творамі мастацтва.

Але значныя сродкі, выдаткаваныя на палацы і раскошу, толькі пазалацілі паверхню партугальскага манархіі, хутка губляючы выгадныя палітычныя пазіцыі, якая саступала месца Брытанскай імперыі, Францыі, Расійскай імперыі і г. д.

Архітэктар[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад палаца ў 1853 годзе

Касмапалітычныяпогляды маладога манарха, які падарожнічаў па Еўропе, і адсутнасць значна адораных архітэктараў у самой Партугаліі абумовілі неабходнасць запрасіць на працу ў сталіцу замежнага архітэктара. Ім быў Жаан Фрэдэрыка Людавісі(укр.) бел. (1670—1752), які працаваў у Рыме.

Архітэктар, немец па паходжанні, нарадзіўся ў камуне Франкенхардт(руск.) бел.. Меў здольнасці да малявання і рамяства ювеліра.

На здольнага немца звярнулі ўвагу езуіты і той (пры падтрымцы магутнага каталіцкага ордэна) авалодаў навыкамі ювеліра і архітэктара ў Італіі. Працаваў на заказы езуітаў у Рыме ў майстэрні Андрэа дэль Поца.

Пры падтрымцы таго ж манаскага ордэна езуітаў атрымаў заказ на працу ў Лісабоне ад караля Жуана V, хоць не меў вялікай архітэктурнай практыкі і не стварыў у Рыме ні аднаго будынка.

Будаўніцтва палаца-манастыра[правіць | правіць зыходнік]

Mafra08.jpg

Паводле падання, манарх даў абяцанне пабудаваць палац-манастыр накшталт Эскарыяла ў Іспаніі, калі каралева народзіць дзіця. Жонка нарадзіла прынцэсу Барбару Браганца і манарх пачаў будаўніцтва.

Манарх пастаянна раіўся з уласным паслом у Рыме і загадаў прывезці ў Лісабон маленькія копіі-мадэлі лепшых царкоўных збудаванняў Рыма. Балкон базілікі ў Мафры паўтараў балкон сабора Святога Пятра ў Ватыкане.

За аснову новага збудавання абралі кляштар францысканцаў у мясцовасці Мафра. Жабрацкія навучанні францысканцаў не прымалі да ўвагі. Па плане новы палац — манастыр меў вялікую базіліку, келлі на 300 манахаў, манастырскую бібліятэку, службовыя памяшканні, залу капітула, некалькі ўнутраных двароў пры палацавых залах.

Маштаб палаца такі, што каралі аддавалі перавагу выкарыстоўваць яго залы не столькі для паўсядзённага пражывання, колькі для цырыманіяльных прыёмаў.

Базіліка[правіць | правіць зыходнік]

Нартэкс базілікі

За існым планам базіліка выбудаваная ў форме лацінскага крыжа, а даўжыня базілікі дасягае 63 метра. Базіліка даволі вузкая — каля 16 с паловай метраў у шырыню, уражанне ўзмацняецца дзякуючы вышыні яе нефа — 21,5 метраў. У будаўніцтве шырока выкарыстаны мармур з партугальскіх радовішчаў белых і ружовых адценняў. Званы замовілі ў Фландрыі, а скульптуры з карарскага мармуру ў Італіі. Лепшыя ўзоры стылістычна дакладна вытрыманых інтэр'ераў створаны ў нартэксе базилікі (барока) і ў манастырскай бібліятэцы (ракако).

Сабор упрыгожылі рэлігійнымі вобразамі вядомыя майстры Італіі 18 стагоддзя, сярод якіх

Арганы сабора[правіць | правіць зыходнік]

Два з шасці арганаў базілікі

Колькасць арганаў дасягнула шасці. Найбуйнейшыя трубы дасягаюць шасці метраў у вышыню. Для часткі труб выкарыстаны пазалочанае дрэва.

Над іх стварэннем з 1792 па 1807 г. працавалі

  • Жаакін Перэс Фантан
  • Антоніа Мачада Сервейра.

Манастырская бібліятэка Мафра[правіць | правіць зыходнік]

Mafra1-IPPAR.jpg

Размешчаная на 2-м паверсе, манастырская бібліятэка Мафра канкурыруе з лепшымі ўзорамі манастырскіх бібліятэк, перш за ўсё з бібліятэкамі ў Эскарыяле і манастыры Мельк у Аўстрыі.

Будаўніцтвам бібліятэкі кіраваў Мануэль Каэтана дэ Соўза. Яна мае 88 метраў у даўжыню, 9,5 метраў у шырыню і 13 метраў вышынёй. Скляпенні паўцыркульныя, светлыя, пазбаўленыя роспісаў. Іх упрыгожылі толькі рэльефныя каркасныя элементы. Урачыста светлыя колеры скляпенняў не перабівае нават каляровы мармур падлогі, выкладзены накшталт фігурнага паркету.

Кніжны фонд складае 35 000 тамоў ад 14 да 19 стагоддзяў, дзе ёсць і рукапісы і інкунабулы.

Каралеўскія апартаменты[правіць | правіць зыходнік]

Яны таксама размешчаны на 2-м паверсе. Для караля была добраўпарадкавана і тронная зала. Частка залы (пакоі для ганаровай варты, зала багіні Дыяны, тронная зала) ўпрыгожана фрэскамі партугальскіх майстроў.

Некаторыя прадстаўнікі каралеўскай сям'і, расбэшчаныя ўтульнымі пакоямі ў іншых палацах, знаходзілі залы ў Мафры нязручнымі або няўтульнымі. Але сюды ахвотна прыязджалі дзеля паляванняў у прыгарадах. Шматлікія голавы і чарапы аленяў сведчаць аб гэтым. Нават частка мэблі і дэкору інтэр'ераў зроблена з апрацаваных аленевых рагоў.

Арыентацыя на новыя модныя ўзоры прывяла да з'яўлення новых палацаў для каралеўскай сям'і, уключаючы

Памеры будынка[правіць | правіць зыходнік]

Над стварэннем гіганцкага палаца архітэктар працаваў не адзін, а з прыцягненнем цэлай брыгады архітэктараў-памагатых (Карлас Батыста Гарба, Куштодыу Віейра, Мануэл і Мая, сын архітэктара — Антоніа.) Будаўніцтва працягвалася 13 гадоў і начарна завяршылася 1730. Штодня на будаўніцтве прыцягвалі да 15 000 работнікаў з усіх канцоў краіны. Ахову на будаўнічай пляцоўцы здзяйснялі 7 000 салдат.

Дабудоўкі і стварэнне інтэр'ераў працягваліся да 1755, калі памерлі і шляхетны заказчык, і сам архітэктар.

Галоўны фасад будынка працягнуўся на 220 метраў. Колькасць памяшканняў дасягнула 1 200. Манастыр меў две званіцы па 68 метраў, узорам для якіх сталі званіцы архітэктара Франчэска Бараміні, а колькасць званоў на іх дасягнула 92-х.

Будынак мае сіметрычную планіроўку. Цэнтральная вось праходзіць праз манастырскую базіліку і працягваецца раскошнымі ўнутранымі дварамі. Цэнтр будынка падкрэсліваюць порцік сабора і дзве гіганцкія званіцы.

Навейшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Напалеонаўскіх войнаў тут размяшчалася стаўка Жуно, затым Велінгтана.

Пасля падзення каралеўскай улады 5 кастрычніка 1910 г. увесь комплекс абвешчаны нацыянальным музеем; у кастрычніку 2007 г. тут праходзіў XX саміт Расія-ЕС.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Palácio e Convento de Mafra. Instituto de Gestão do Património Arquitectónico e Arqueológico. Праверана 10 ліпеня 2006.
  • Convento de Mafra. Праверана 10 ліпеня 2006.
  • Turner, J. - Grove Dictionary of Art — Oxford University Press, USA; New Ed (January 2, 1996); ISBN 0-19-517068-7
  • Rentes de Carvalho J. - Portugal, um guia para amigos (in Dutch translation : Portugal); De Arbeiderspers, Amsterdam; 9th ed. August 1999; ISBN 90-295-3466-4
  • The Rough Guide to Portugal - 11th ed. March 2005; ISBN 1-84353-438-X
  • The National Palace of Mafra, an English guide; IPPAR, July 2005 (on sale in the palace)
  • Lees-Mulne J. Baroque in Spain and Hortugalfnd itsantecedents. London 1960 (англ.)
  • Каптерева Т.Н. «Искусство Португалии», М. 1990 (рус.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]