Палац Пена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Палац Пена (Palácio Nacional da Pena) — палац у Партугаліі, знаходзіцца на высокай скале над Сінтрай і вылучаецца фантастычным псеўдасярэднявечным стылем. Уся кампазіцыя з гары, замка і прылеглага парку плошчай 270 гектараў — адзін з ранніх узораў рамантычнай ландшафтнай архітэктуры XIX стагоддзя. Замак і парк узніклі ў 1840 годзе як летняя каралеўская рэзідэнцыя на месцы маленькага закінутага манастыра ў стылі мануэліна. Будаўніцтва арганізаваў Фердынанд фон Саксен-Кобург-Гота — баварскі прынц, муж каралевы Партугаліі Марыі II. Ён уклаў у гэты праект велізарныя сродкі, і працы працягваліся да самай яго смерці ў 1885 годзе. Унутраныя памяшканні з убраннем захаваны ў тым выглядзе, у якім іх пакінула апошняя ўладальніца, каралева Амелія, вымушаная бегчы з Партугаліі ў 1910 годзе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 38°47′16″ пн. ш. 9°23′26″ з. д. / 38.787778° пн. ш. 9.390556° з. д. (G) (O) (Я)

Commons