Палац Сапегаў, Львоў
| Палац | |
|
Палац Сапегаў
|
|
| Львоўскі палац Сапегаў | |
| Краіна | Украіна |
| Горад | Львоў, вул. Каперніка, 40а |
| Тып будынка | жыллёвы |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Заснавальнік | Леон Сапега |
| Будаўніцтва | ???—1867 гады |
| Асноўныя даты |
1972—1976 — рэканструкцыя |
Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII ст. ва Львове па вуліцы Каперніка, 40а.
Гісторыя [правіць]
Быў збудаваны ў 1867 годзе для князя Леона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі французскага барока XVIII ст. (фр.: Châteauesque). Будынак двухпавярховы, з мезанінам, галоўны аб'ём мае ў плане форму квадрату, да якога прымыкае прамавугольны флігель. Манументальная агароджа з ажурнымі металічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сцены будынку вылучаюцца мяккаю пластыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.
Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду Адам Сапега(pl), які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палаца абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палаца Патоцкіх.
На месцы ўсходняга флігеля палаца, які быў знішчаны бомбай у гады II сусветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 годзе паўстала пытанне пра разборку гэтага будынку.
Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганням Львоўскае абласное арганізацыі Украінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры(uk). Таварыства выступіла з ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 года адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраванні. Да цяперашняга часу ў ім размяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.
Літаратура [правіць]
- Пам'ятники містобудівництва та архітектури Української ССР — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.
Спасылкі [правіць]
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |