Палац Сапегаў (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палац Сапегаў, Мінск)
Палац
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў. Малюнак К. Біске, 1918
Палац Сапегаў. Малюнак К. Біске, 1918
53°54′09,60″ пн. ш. 27°33′39,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Вядомыя жыхары Казімір Ян Сапега
Стан не захаваўся
Map

Палац Сапегаў[1] — гарадская сядзіба магнатаў Сапегаў у Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стан сядзібы Сапегаў у 1920-я

Размяшчаўся на ўласным падворку па Юраўскай вуліцы (цяпер месца справа ад Палаца Рэспублікі, на месцы фантана[2]), быў акружаны садам. Працяглы час лічыўся адным з лепшых дамоў горада. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, у палацы 15.2-13.3.1706 года жыў маскоўкі цар Пётр[3], гаспадаром сядзібы тым часам мог быць Казімір Ян Сапега.

Пасля Сапегаў, напэўна, належаў Галаўням[3]. У 1912 годзе меў адрас вул. Юраўская-13, ад колішняга саду да таго часу засталося дзве грушы[3]. Станам на 1918 год лічыўся адным са старэйшых будынкаў горада[4]. Знаходзіўся ў двары будынка з рэстарацыяй «Акварыум»[2].

У 1926 годзе меў адрас вул. Камуністычная-19.

Пацярпеў ад бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны і пасля вайны знесены.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны двухпавярховы будынак. Да цэнтру фасаду прыбудаваны тамбур, завершаны трохкутным франтонам, за тамбурам у сярэдзіне будынка размяшчаўся лесвічны вузел, па абодвух баках ад яго размяшчаліся жылыя памяшканні. У XIX ст. з’явілася прыбудова.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У садзе вакол палаца разводзілі рэдкія сарты яблынь і груш, якія давалі садавіну чорнага колеру. Паводле падання, грушы, прывезеныя з Францыі і вырашчаныя тут, распаўсюдзіліся па Рэчы Паспалітай пад назвай Сапяжанак.
  • У 1670—1680-я гады у палацы служыў Іван Скаваршчук (Скаўронскі), бацька будучай расійскай імператрыцы Кацярыны I, пакуль не ўцёк у Эстляндыю, дзе Кацярына і нарадзілася[5].

Зноскі

  1. Анатоль Кулагін. Па колішніх маёнтках // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5. С. 169
  2. а б Палац Сапегаў (Мінск) на сайце «Архіварта»
  3. а б в Zofja Kowalewska. Obrazki mińskie, 1850—1863. — Wilno, 1912.
  4. Tygodnik Ilustrowany № 21-22, 1918.
  5. Памяць. Мінск 2001, с. 273.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]