Палац Стокле
Палац Стокле (Palais Stoclet) — брусельскі асабняк банкіра Адольфа Стокле (1871—1949), пабудаваны для яго ў 1905—11 гг. па праекце аднаго з самых радыкальных прадстаўнікоў венскага сецэсіёна, Ё. Хофмана. У гісторыю еўрапейскай архітэктуры ўвайшоў як своеасаблівы водападзел паміж мадэрнам і мадэрнізмам.
Ва ўмовах поўнай творчай свабоды — заказчык не абмяжоўваў архітэктара ў ідэях і сродках — Хофман наблізіўся да стварэння «татальнага твора мастацтва» (Gesamtkunstwerk). Садок вакол асабняка быў таксама разбіты і аформлены па праекце Хофмана. Будынак і дагэтуль упрыгожаны творамі супрацоўнікаў Венскіх майстэрняў — Клімта, Мозера і Мецнера.
У доме, інтэр'еры якога захоўваюць першапачатковыя аздабленне і мэбляванне, у розныя гады бывалі Както, Дзягілеў, Стравінскі. Ён знаходзіцца ва ўласнасці нашчадкаў Стокле і закрыты для турыстаў. Да 2002 года ў ім пражывала ятроўка Адольфа Стокле. У 2009 годзе дом Стокле ўвайшоў у лік помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пано Клімта ў сталовай [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1298 рус. • англ. • фр. |
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме дом Стокле