Палац Тадэска

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°12′11″ пн. ш. 16°22′12″ у. д. / 48.203056° пн. ш. 16.37° у. д. (G) (O) (Я)

Палац Тадэска

Палац Тадэска (ням.: Palais Todesco) — помнік архітэктуры аўстрыйскай сталіцы. Размяшчаецца ў Вене на вуліцы Кернтнер-штрасэ, 51 насупраць Венскай дзяржаўнай оперы. Будынак быў пабудаваны для банкіра і камерсанта Эдуарда Тадэска ў 1861-1864 гадах архітэктарам Людвігам Фёрстэрам. Унутранае ўбранства палаца было спраектавана Тэафілам фон Хансенам. Залы палаца таксама ўпрыгожаны фрэскамі працы Карла Раля.

Тадэска былі яўрэямі, выхадцамі з Румыніі. Бацька братоў займаўся вытворчасцю шоўку ў Падуі. Эдуард Тадэска атрымаў тытул барона. У мастацкім салоне жонкі Эдуарда Тадэска Сафіі ў палацы Тадэска збіраліся знакамітасці свайго часу: Гуга фон Гофмансталь, Фердынанд фон Заар, Генрык Ібсэн і Антон Рубінштэйн. У залах палаца праходзілі тэатральныя пастаноўкі. Ёган Штраўс пазнаёміўся ў палацы Тадэска са сваёй будучай жонкай Генрыэтай Трефц, якая была палюбоўніцай Морыца Тадэска, роднага брата Эдуарда Тадэска.

Будынак сур'ёзна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і быў неўзабаве адноўлены. З 1976 года знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Апошняя рэстаўрацыя праводзілася ў 1978-79 гадах. З 1947 па 1993 гады ў палацы знаходзілася штаб-кватэра Аўстрыйскай народнай партыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]