Палац Шандара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Шандара
венг.: Sándor-palota
47°29′52″ пн. ш. 19°02′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Міхай Полак і Johann Aman[d]
Дата заснавання 1806
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Шандара (венг.: Sándor-palota) — палац у Будайскай крэпасці. Пабудаваны ў 1806 годзе па праекце архітэктара Міхая Полака для графа Вінсента Шандара. Са жніўня 1919 года па чэрвень 1941 года ў палацы Шандара працавалі прэм'ер-міністры Венгрыі. Падчас Другой сусветнай вайны палац быў цалкам разбураны. Аднаўленчыя працы завяршыліся толькі ў 2002 годзе. З 22 студзеня 2003 года палац Шандара з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Венгрыі.

Фасад палаца Шандара ўпрыгожаны барэльефамі, якія адлюстроўваюць грэчаскіх багоў і сцэну пасвячэння графа Шандара ў рыцары. На ўсходняй сцяне палаца ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар графа Пала Тэлекі, прэм’ер-міністра Венгрыі напярэдадні Другой сусветнай вайны. У знак пратэсту супраць рашэння прапусціць праз тэрыторыю Венгрыі германскія войскі ён скончыў жыццё самагубствам. Інтэр’еры палаца славяцца сваімі габеленамі, крыштальнымі жырандолямі і карцінамі Карая Лотца.

Палац Шандара адкрыты для наведвальнікаў толькі адзін раз у годзе, звычайна ў верасні, калі ў рамках штогадовых Дзён культурнай спадчыны Венгрыі ў ім праводзіцца выстаўка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]