Палац герцагаў Бургундскіх
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Палац герцагаў Бургундскіх (фр.: Le palais des ducs et des États de Bourgogne) — былая рэзідэнцыя бургундскіх герцагаў у сталіцы Бургундыі — горадзе Дыжоне.
Самая старажытная частка палаца — Барская вежа. Яе будаўніцтва пачалося пры Філіпе Адважным у 1365 г.. Пры Філіпе Добрым у рэзідэнцыі герцагаў з'явілася вежа, якая носіць яго імя. Пышныя гатычныя надмагіллі герцагаў Філіпа Адважнага і Іаана Бясстрашнага працы Слютэра перанесены ў палац са скасаванага кляштара Шанмоль.
Большасць збудаванняў комплексу былі ўзведзены ў XVII-XVIII стагоддзях у стылі французскага класіцызму. У цяперашні час у палацы размяшчаецца Дыжонскі музей выяўленчых мастацтваў з рэдкім сходам старафранцузскага і старанідэрландскага жывапісу.
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|