Палац каталонскай музыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палац каталонскай музыкі

Палац каталонскай музыкі — канцэртная зала ў Барселоне, пабудаваны архітэктарам Луісам Даменек-і-Мантанерам у стылі каталонскага мадэрну. З'яўляецца адзінай залай у Еўропе з натуральным асвятленнем. Тэатр быў адкрыты 9 лютага 1908. У 1997 годзе Палац каталонскай музыкі быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з бальніцай Сан Пау. Каля паўмільёна чалавек у год наведваюць прадстаўленні, якія праходзяць у гэтай канцэртнай зале — музычныя спектаклі, канцэрты сімфанічнай і камернай музыкі, джазу і каталонскай песні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац будаваўся для харавога таварыства каталонскай музыкі «Orfeó Català», якое з'явілася пасля Сусветнай выставы 1888 года, якая праходзіла ў Барселоне. Хор задумваўся як аналаг падобных груп у Францыі, Германіі і іншых краінах Еўропы. Будаўніцтва вялося ў асноўным на грошы ахвяраванняў і пачалося ў 1905 годзе, працягвалася 3 гады — да 1908 года. У 1909 годзе Луіс Даменек-і-Мантанер за гэты праект быў узнагароджаны гарадскім саветам Барселоны, за лепшы будынак года. Пазней ён быў таксама ўзнагароджаны залатым медалём горада.

У перыяд з 1982 па 1989 гады будынак рэстаўраваўся і пашыраўся па праекце архітэктараў Оскара Тускетса і Карлес Дыяса. У 2006-2008 гадах, гэтак жа была праведзена невялікая рэстаўрацыя тэатра.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Палац размешчаны на вуліцы Карэра-дэ-Сант-Францэз-дэ-Паўла, у гістарычным раёне Барселоны Ла-Рыберы. Архітэктура будынка вытрыманая ў стылі каталонскага мадэрну, дзе крывыя лініі пераважаюць над прамымі, дынамічныя формы пераважаюць над статычнымі, а таксама шырока прымяняюцца арнаменты. Падчас будаўніцтва быў выкарыстаны сталёвы каркас, што дазволіла стварыць шырокія ўнутраныя памяшканні.

Фасад[правіць | правіць зыходнік]

Аздабленне фасада арганічна ўключае ў сябе элементы шматлікіх стыляў — элементы традыцыйнай іспанскай і арабскай архітэктур. На другім узроўні галоўнага фасада размешчаны дзве калоны, кожная з якіх пакрыта рознакаляровымі паліванымі пліткамі і ўвянчаная кандэлябрамі. На галоўным фасадзе над калонамі размешчаны вялікія бюсты Джавані П'ерлуіджы-да-Палестрына, Іагана Себасцьяна Баха, Людвіга ван Бетховена, а бюст Рыхарда Вагнера знаходзіцца крыху ўзбоч. Верхняя частка фасада ўпрыгожана мазаікай, створанай Луісам Бру. На гэтай вялікай алегарычнай мазаіцы намаляваныя члены харавога таварыства «Orfeó Català».

Канцэртная зала[правіць | правіць зыходнік]

Канцэртная зала ўмяшчае 2200 чалавек. Гэта адзіная зала ў Еўропе, у якой, на працягу светлавога дня, цалкам выкарыстоўваецца натуральнае асвятленне. Столь уяўляе сабой купал, які складаецца з каляровай шкляной мазаікі. У цэнтры купала прымяняецца мазаіка залатых адценняў, што ўвасабляе сонца, а вакол выкарыстоўваюцца сінія адценні, што ўвасабляе неба. Сцены, як і столь, складаюцца ў асноўным з вітражоў з каляровага шкла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Artís i Benach, Pere. Pedres vives. Barcelona Barcino, 1998. ISBN 84-7226-682-6.
  • Carandell, Josep Maria. El Palau de la Música Catalana. Barcelona,Triangle Postals i Fundació Orfeó Català, 1997. ISBN 84-8478-097-X.
  • Cararach, Joan Anton. El Palau de la Música Catalana. Simfonia d'un segle. Barcelona, Edicions 62, 2007. ISBN 978-84-297-6037-8.
  • Domènech i Girbau, Lluís. L'arquitectura del Palau. Lunwerg Editores, 2000. ISBN 978-84-7782-715-3.