Палеаліт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Палеаліт (стар.-грэч. παλαιός — старажытны + стар.-грэч. λίθος — камень) — найстаражытнейшы перыяд у гісторыі чалавецтва. Палеаліт характарызуецца панаваннем каменных прылад працы, здабываннем ежы ў асноўным праз паляванне на буйных жывёл, а таксама з'яўленнем бліжэй да канца палеаліту homo sapiens — чалавека сучаснага выгляду.
Палеаліт пачаўся прыкладна 2,5 млн. гадоў таму са з'яўленнем першых каменных прылад працы. Каля 200 тысяч гадоў таму праходзіць умоўная межа паміж ніжнім і сярэднім палеалітам, а каля 50—40 тысяч — паміж сярэднім і верхнім. Канец палеаліта і пераход да мезаліту адбыўся каля 10—12 тысяч гадоў таму.
| Гэта пачатак артыкула па археалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
