Палемон II, цар пантыйскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Палемон II (1-я палова 1 ст.) — апошні цар пантыйскі (37—63).
Сын Коція і Антоніі Трыфайны. Па лініі маці паходзіў ад Антонія, з прычыны чаго рымскі імператар Калігула лічыў за сабой права быць царом Понта. Імператар Нерон забраў трон у Палемона (64) і далучыў Понт да правінцыі Галатыя.
Палемон ставіў багацце і асалоды вышэй за палітыку. Мяркуюць, што ён складаў вершы, і што ён быў аўтарам некалькіх эпіграм у «Грэчаскай анталогіі». Верагоднай выявай лічыцца галава з блакітнаватага малаазійскага мармуру, якая захоўваецца ў Капенгагене.[1]
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
| Цары пантыйскія | |
|---|---|
| IV стагоддзе да н.э. | 302 — 266: Мітрыдат I Кціст |
| III стагоддзе да н.э. | 266 — 250: Арыабарзан Пантыйскі • 250 — 220: Мітрыдат II • 220 — 190: Мітрыдат III |
| II стагоддзе да н.э. | 190 — 159: Фарнак I • 159 — 150: Мітрыдат IV Філапатр • 150 — 121: Мітрыдат V Эвергет • 121 — 63: Мітрыдат VI Еўпатар |
| I стагоддзе да н.э. | 63 — 47: Фарнак II • 47 — 37: Дарый • 38 — 8: Палемон I • 8 — 23: Піфадарыда |
| I стагоддзе | 23 — 64: Палемон II |